звычайна раніцай я падымаюся а 7-й, бо потым доўга зьбіраюся з думкамі. сёньня ранкам закінула працца некалькі рэчаў, сярод якіх - джэмпер
kanajа. а ён (ня джэмпер) звычайна падымаецца за 15 хвілінаў да выхаду і прачынаецца ўжо на працы.
дык вось.
перад самым прачынаньнем
kanajа я дастала з машыны чысты джэмпер і павесіла яго ў калідоры сушыцца. трэба сказаць, што я часта так сама вешаю вопратку, якую падрыхтавала апранаць.
а цяпер кульмінацыя.
kanaj, выйшаўшы з душа, падыходзіць да джэмпера, мацае яго і кажа: "ён вільготны нейкі". я нават не адразу зразумела, а што ж тут такога, што ён вільготны - бо толькі з пральні. потым уцяміла, што ён сабраўся апранаць гэты джэмпер. адгаварыла :))
затое я магу сьцьвярджаць, што мой будучы муж - праўдзівы беларус! :)
дык вось.
перад самым прачынаньнем
а цяпер кульмінацыя.
затое я магу сьцьвярджаць, што мой будучы муж - праўдзівы беларус! :)

Пішыце нумар ад 1 да 27
Свабодныя нумары 1, 4-6, 9-12, 14-16, 18, 19, 21, 24, 26, 27
Вынікі:
знаёмы
Юра Г. Таццяна

Пішыце нумар ад 1 да 121
Свабодныя нумары 1-3, 6, 10-12, 14, 16, 18, 20, 22, 25, 27, 28, 30, 32-41, 43, 44, 46-54, 56-58, 60-63, 65-72, 74, 76, 78-99, 101-103, 105, 106, 109, 110, 112, 114-121
Вынікі:
Светлана Блажей Пятро, Владислав
Katsia Radziuk Генадзь
Гражына Франак
horoshayayana Аляксей
Nonsens_Sascha Казімір
студентка Оксаны Петровны Сцёпа
Шаноўныя хлопцы і дзеўкі!
У ноч на каляды прапаную паваражыць, каб даведацца для сябе лёсавызначальныя імёны [тут мае быць спасылка на смс ад Аксаны Пятроўны].
Умовы такія:
Вы пішаце сюды імёны мужчынскія (дзеўкі) і жаночыя (хлопцы).
Потым я іх (уключаем фантазію) кладу ў торбачку, трасу і перамешваю.
І з 6 на 7 студзеня а 12й гадзіне ночы ў каментах да адмыслова зробленага мной допіса называеце нумар ад 1 да ... (потым напішу, калі будзе гатовы сьпіс).
Трохі трымціце ў чаканьні і адпаведна нумару атрымліваеце імя.
Дзеля таго, каб не паламаць лёс удзельнікаў варажбы, прашу пісаць нармальныя рэальныя імёны, безАрсеніяў Іхціяндраў Адольфаў :)

мінулагодняя варажба: дзеўкам [1], хлопцам [2]
пазамінулагодняя варажба: дзеўкам [3], хлопцам [4]
пазапазамінулагодняя варажба: дзеўкам [5], хлопцам [6]
У ноч на каляды прапаную паваражыць, каб даведацца для сябе лёсавызначальныя імёны [тут мае быць спасылка на смс ад Аксаны Пятроўны].
Умовы такія:
Вы пішаце сюды імёны мужчынскія (дзеўкі) і жаночыя (хлопцы).
Потым я іх (уключаем фантазію) кладу ў торбачку, трасу і перамешваю.
І з 6 на 7 студзеня а 12й гадзіне ночы ў каментах да адмыслова зробленага мной допіса называеце нумар ад 1 да ... (потым напішу, калі будзе гатовы сьпіс).
Трохі трымціце ў чаканьні і адпаведна нумару атрымліваеце імя.
Дзеля таго, каб не паламаць лёс удзельнікаў варажбы, прашу пісаць нармальныя рэальныя імёны, без

мінулагодняя варажба: дзеўкам [1], хлопцам [2]
пазамінулагодняя варажба: дзеўкам [3], хлопцам [4]
пазапазамінулагодняя варажба: дзеўкам [5], хлопцам [6]
- Music:Frank Sinatra - I Love You, Baby
сёньня ў гіпермаркеце была сьведкай эпізоду (а мой правы бот амаль што пацярпеў нават):
мужчына прынёс на касу скрыню шампанскага, увесь такі шчасьлівы, узьнёслы. пачаў расказваць свайму спадарожніку, што дасьць дзьве бутэлькі яму, дзьве - сястры, дзьве - бацькам жонкі. і тут вызвалілася месца на "ленце перад касай". мужчына падымае скрыню, каб перагрузіць яе з вазка на ленту, потым адбываецца вэрхал, бутэлькі хістаюцца, адна ўсё ж падае на падлогу і разьбіваецца.
неўзабаве зьяўляецца ахоўнік і пачынае казаць, што мужчын мусіць аплаціць бутэльку, бо яна ўпала па ягонай правіне. мужчына спрачаецца і кажа, што яна ўпала, бо скрыня была вельмі хліпкая (гэта сапраўды). ахоўнік кажа, што скрыню ўвогуле нельга было браць - толькі асобныя бутэлькі.
да ахоўніка далучаецца галоўны па інфацэнтры. зноў спрачаюцца на тэму, што скрыні стаялі проста так, каб людзі зь іх бралі бутэлькі. а самі скрыні браць было нельга. і патрабуе заплаціць ужо і за скрыню (насамрэч гэта быў разьлезлы кусок кардону). мужчына не пагаджаецца. галоўны пагражае выклікаць міліцыю. мужчына кажа: "выклікайце!"
галоўны сышоў. спадарожнікі пачынаюць абмяркоўваць сітуацыю. нарэшце адзін прамаўляе: "нашыя ж мянты зараз заграбуць нас, я перакананы".
яны вырашаюць заплаціць за бутэльку.
сёньня вечарам мы застрэлі ў ліфце
а на мінулым тыдні я ўдзельнічала ў канферэнцыі ў Віленскім універсітэце. упадабала Вільню яшчэ раз.
( 3 фотаздымкі зь Вільні )

Учора на працы ў абед адчыніла навіны, каб насыціца інфармацыяй пад каву. Натрапіла на навіну пра новы фільм, прысьвечаны Багдановічу, зацікавілася. Але трэці абзац тэксту спачатку зьнішчыў мой мозг, а потым надаў натхненьня.
Вось абзац:
"Максім Багдановіч ніколі не быў у Парыжы. Але яго вершы, калі яны з’яўляюцца часткай духоўнага жыцця сучаснага чалавека, які жыве ў эпоху глабалізацыі, арганічна гучаць і ў вялікім еўрапейскім горадзе, і ў роднай паэту Беларусі."
Чытала да канца і ўсё чакала, што раскрыецца сувязь паэта і Парыжа.
Сёньня рыхтую даклад на канферэнцыю. І ня важна, што ён пра спажыўцоў і іх інфармацыйныя чаканьні, бадай, пачну даклад словамі: "Я ніколі не была ў Парыжы". І ўдзельнікі секцыі абавязкова ўважліва даслухаюць мяне да канца, бо цікава ж, што там такое з Парыжам :)

Пяку тарты, рэжу салаты :)
Цікава, калі ўжо ўзрост пачне адчувацца. Бо ў душы яшчэ студэнтка.
А нарадзілася я ранкам, недзе ў 8.45.

- Location:Байкальская
- Mood:
calm - Music:Yaki Da - I Saw You Dancing
у панядзелак на лабараторных занятках студэнты пісалі кантрольную работу.
сярод заданьняў было такое: стварыць тэкставы дакумент, які ўтрымлівае прозьвішча, імя, імя па бацьку студэнта.
назіраю, як адзін зь першакурсьнікаў выконвае заданьне.
ён набраў "Гавриловичь Сергей Аркадьевичь".
спачатку я падумала, што гэта ён шуціт.
пытаю: "Вы ўпэўнены, што Вашыя дадзеныя так пішуцца?"
ён схамянуўся, пачаў прыбіраць мяккія знакі і сказаў, што кожны раз блытае, як правільна пішацца.
як вам? нават каментаваць ня буду
дарэчы, яшчэ адзін студэнт паставіў у канцы імя па бацьку на -іч мяккі знак. тэндэнцыя

ці ёсьць магчымасьць у жж зрабіць так, каб у кожным з маіх допісаў была па змоўчаньні нейкая пэўная спасылка?
сёньня пастрыглася
перад выхадам у сьвет
бо заўтра на працу
ажно ня верыцца
лета ізноў прабасячыла, мне сорамна.
усіх настаўнікаў і выкладчыкаўвіншую з новым годам!
( Read more... )
перад выхадам у сьвет
бо заўтра на працу
ажно ня верыцца
лета ізноў прабасячыла, мне сорамна.
усіх настаўнікаў і выкладчыкаў
( Read more... )
- Mood:
indescribable
Выконваю дадзенае сабе абяцаньне.
Былі ўчора з татам на платных сажалках у рыбгасе "Волма". На чалавека дзень каштуе 30 тысяч. Лавіць можна з 5 раніцы да 8 вечара. І можна бегаць па ўсіх сажалках пры жаданьні. Акрамя "элітнай". Там дзень каштуе 200 тысяч. Але! За 200 тысяч можна злавіць толькі 10 кг рыбы. Кожны наступны кілаграм - 25 тысяч.
А цяпер фотасправаздача і адгадка на ўчорашняе пытаньне.
( глядзець )

заўтра зраблю фотасправаздачу пра сёньняшнюю рыбалку (пішу пра гэта адмыслова, каб заўтра сумленьне не дазволіла махнуць рукой: "ай, не хачу")
а сёньня для вас фотазагадка: колькі жабак бачыце на фотцы?
( фота )

lethargic
З той прычыны, што некаторыя ветэраны ўжо адмовіліся ці вось-вось адмовяцца ад актыўных гульняў, мы вырашылі пашукаць новую кроў.
Запрашаем ахвотных хутка пабегаць, пакідаць і палавіць дыск, стаміцца да зьнямогі сьпякотным летнім вечарам, паспрачацца зь Юрасём (с) і яшчэ многа чаго парабіць.
Гуляем звычайна ў чацьвер а 19-й гадзіне тут.
Вы можаце проста прыйсьці і паназіраць, калі адразу ня можаце вырашыцца гуляць з такімі прафесіяналамі. :)) Насамрэч мы гуляем дзеля прыемнага баўленьня часу і часта нават забываем весьці лік, праўда, Юрась? :)
( пад катам трохі фотаздымкаў з гульняў )

на мінулым тыдні правялі дзьве навуковыя канферэнцыі - студэнцка-аспіранцкую і дарослых вучоных.
хачу падзяліцца сваім абурэньнем, якое насьпявала ўжо 5 гадоў.
чаму ўсе сачкуюць?
на студэнцкай канферэнцыі ўмовай публікацыі ў зборніку зьяўляецца выступлненьне. т.б. ня выступіў - публікацыі ня будзе. вядома, што ў некаторых знаходзяцца ўважлівыя прычыны, яны неяк адпрошваюцца і папярэджваюць. але ўсё ж большасьць наведвае мерапрыемства. хай яно нават трохі і з-пад палкі, але можа быць яны ўжо ў працэсе пранікнуцца, што прыйшлі не дарма.
на "дарослай" канферэнцыі ўсё сур'ёзьней - госьці, даклады, патрабаваньні да арганізатараў. толькі вось публікуем зборнік мы загадзя і аддаем усе матэрыялы на рэгістрацыі. і што назіраем? палова ўдзельнікаў (у васноўным з РБ, але ня з нашай вну) забіраюць матэрыялы і стусоўваюць. нават на пленарнае ня йдуць. частка ідзе на пленарнае, каб дачакацца кава-паўзы з пячэнкамі. і ўжо малая часьцінка даходзіць да секцый, каб падзяліцца там сваімі навуковымі дасягненьнямі.
прызнаюся, сама не на ўсіх канферэнцыях выступала, дзе публікавалася. але збольшага яны замежныя. у гэтым годзе не паехала ў Бабруйск, хаця ў мінулым была. і таксама ў гэтым годзе ня выступіла на сваёй канферэнцыі, бо арганізоўвала ад'езд замежных гасьцей.

а з наступнага тыдня пачынаюцца тэлефанаваньні: "я ня змог прыйсьці, а мяне надрукавалі, можна забраць?", "у мяне не атрымалася прыйсьці, як можна забраць зборнік?"
потым яны прыходзяць, захапляюцца: "у вас усё заўсёды на вышыні - ня тое, што ў такой-та вну".
хочацца спытаць: "якой тады халеры вы не прыйшлі?", але толькі ветліва запрашаю наступны раз знайсьці магчымасьць і наведаць.
прызнаюся, сама не на ўсіх канферэнцыях выступала, дзе публікавалася. але збольшага яны замежныя. у гэтым годзе не паехала ў Бабруйск, хаця ў мінулым была. і таксама ў гэтым годзе ня выступіла на сваёй канферэнцыі, бо арганізоўвала ад'езд замежных гасьцей.
але!
усё адно знайшоўся час паслухаць частку выступаў.
нехта баіцца выступаць, калі яшчэ мала вопыту. дык зьбягаючы з канферэнцый, яны выступаць і не навучацца. нехта проста гультай і не падрыхтаваў даклад. а некаму мо й няма чаго гаварыць.
і яшчэ. у гэтым годзе было як ніколі шмат замежных гасьцей. аспірантка з Віленскага ўніверсітэту акуратна так спытала, чаму людзі не папрыходзілі на секцыі. я, каб трохі абараніць суайчыньнікаў, сказала, што зараз шмат ГЭКаў і сесіі - не атрымалася ў людзей. на што дзяўчына заўважыла, што ўсё-такі гэта няветліва і паказвае непавагу да арганізатараў.
у нечым я зь ёй згодная.
- Mood:
стомлены
хто сказаў, што шопінг - дапамога ад стрэсу?
сёньня займалася шопінгам. вярнулася дамоў абсалютна ў стрэсе.
адзінае, што змагла купіць з вопраткі - мужчынскія шкарпэткі.

здаецца, беллегпрам ужо навучыўся вырабляць больш-менш прыстойныя з выгляду рэчы - піжамкі, майтачкі і г.п.
але чаму гэта ўсё так расьцягваецца і сядае?? (садзіцца)
на дзень народзінаў мне цётка падарыла піжаму, якая мне вельмі спадабалася.
нагавіцы былі чуць ніжэй ікраў.
майка да сярэдзіны попы.
усё спакушальна аблягала фігуру.
прайшло тры месяцы - і што мы бачым?
нагавіцы цяпер да сярэдзіны калена.
майка ледзь прыкрывае жывот і шырынёй памеры на 3 больш.
ну чаму такая ерунда?

паехала я пасьля працы да метро, каб зьняць грошай у банкамаце.
выходжу з пераходу, кіруюся да машыны, якую пакінула метрах у ста ад метро.
падыходжу да машыны, адчыняю і бакавым зрокам бачу, што па дарозе ў мой бок кіруюцца два хлопцы.
сядаю ў машыну і чамусьці націскаю на кнопку зачыненьня дзьвярэй.
пачынаю заводзіць рухавік і чую, што нехта спрабуе адчыніць машыну.
паварочваюся: на мяне глядзіць гопнік такім паглядам, які можна ахарактарызаваць хіба нецэнзурнымі словамі на літары ё і п, але я назаву тое, як выглядаў пацан - прытыраны.
дык вось, глядзіць на мяне і спрабуе адчыніць машыну.
усё, што я здагадалася сказаць: "Ідзі вон!"
пацан перастаў адчыняць машыну, а падыйшоў да капота і пачаў яго піхаць.
неўзабаве яму надакучыла, і ён рушыў далей.
большую частку свайго сьвядомага жыцьця я пражыла на аўтазаводзе, нават горш - у шабанах.
і ўсё адно было страмнавата.
і выснова: як такіх казлоў зямля носіць?
дад.: заўвага. гопнік быў абсалютна звычайны, нават ня п'яны з выгляду. і не наркаман. проста вот ішоў ён з корэшам, а тут цёлка ў машыну сядае. вырашыў разабрацца, што за дзяла.
цьху ты, уроды...

калі еду з працы дамоў, трэба выконваць складаны манеўр: без сьветлафору выяжджаць на перакрыжаваньні налева, каб патрапіць на праспект. і бывае, што доўга стаіш і чакаеш, калі будзе прагаліна.
вось сёньня так доўга чакала, а ззаду чакаў мяне вопытны кіроўца. настолькі вопытны, што пачаў сігналіць мне - хацеў, каб кінулася пад аўтобус (зьлева непадалёк яшчэ і прыпынак МТС, якія могуць ня ў тэму ад'яжджаць ад прыпынку, калі ўтвараецца прымальная прагаліна). зрэшты такія нецярплівыя кіроўцы сустракаюцца досыць часта, таму я проста для формы думаю "ідзі ты ў дупу".
а сёньня схамянулася: нельга так думаць, бо ён жа сапраўды можа ўехаць у азадак машыны!
а што думаеце вы ў такіх выпадках?

Пішыце нумар ад 1 да 44
Свабодныя нумары 1, 2, 4-6, 8, 9, 11, 12, 15, 16, 23-25, 28, 32, 34, 38-44
Вынікі:

Пішыце нумар ад 1 да 43
Свабодныя нумары 1, 20, 26, 29, 33, 34, 36, 38, 40, 41
Вынікі:
Барыс, Мікола
Шаноўныя хлопцы і дзеўкі!
Давайце трошкі пераключым увагу з падзеяў канца сьнежня на нешта пазітыўнае.
Прапаную паваражыць. Як у мінулым і пазамінулым годзе.
Вы пішаце сюды імёны мужчынскія (дзеўкі) і жаночыя (хлопцы).
Потым я іх выпадкова сартырую ў мегатаблічным працэсары эмэс эксэль.
І з 6 на 7 студзеня а 12й гадзіне ночы называеце нумар ад 1 да ... (потым напішу, калі будзе гатовы сьпіс).
Адпаведна нумару атрымліваеце імя.
Умова адзіная:
пісаць нармальныя рэальныя імёны, безАрсеніяў Іхціяндраў :)
мінулагодняя варажба: дзеўкам [1], хлопцам [2]
пазамінулагодняя варажба: дзеўкам [3], хлопцам [4]
Давайце трошкі пераключым увагу з падзеяў канца сьнежня на нешта пазітыўнае.
Прапаную паваражыць. Як у мінулым і пазамінулым годзе.
Вы пішаце сюды імёны мужчынскія (дзеўкі) і жаночыя (хлопцы).
Потым я іх выпадкова сартырую ў мегатаблічным працэсары эмэс эксэль.
І з 6 на 7 студзеня а 12й гадзіне ночы называеце нумар ад 1 да ... (потым напішу, калі будзе гатовы сьпіс).
Адпаведна нумару атрымліваеце імя.
Умова адзіная:
пісаць нармальныя рэальныя імёны, без
мінулагодняя варажба: дзеўкам [1], хлопцам [2]
пазамінулагодняя варажба: дзеўкам [3], хлопцам [4]
цікава, калі б прыехаў Пазьняк, зарэгістраваўся кандыдатам, заклікаў усіх на плошчу... нешта зьмянілася б?
мне тут па блаце знаёмстве скачалі ўсе альбомы Агаты Крысьці
сяджу слухаю, ціха ташчуся
гэта прыкладна як зьесьці тую смачную сасіску зь дзяцінства

набыла сапёрную лапатку

і па прыезьдзе дадомупад улюлюканьне аўталюбіцеляў-мужчын-суседзяў счысьціла наліпнуўшы вакол колаў сьнег

і па прыезьдзе дадому
усім аўталюбіцелям і пасажырам зычу дабраца дадому без прыгод!
(некаторыя і сёньня ўмудраюцца ісьці на абгон)

хто гэта?

нарэшце дабралася да жж, каб прачытаць за некалькі дзён
чытаю бясконцыя флэш-мобы.
вырашыла, што дачытаю моб
cykera4ka і пачну працаваць
і вось што я бачу ў апошніх радках?
моб перадаецца мне. гэта сусьветная змова! :))
1) Список из 5-ти вещей, которые вы видите, не вставая из-за стола.
хто прыдумаў такі пункт? няўжо хтосьці можа бачыць толькі 5 рэчаў?
асадка, кубак з гарбатай, кучка канцалярскіх кнопак, тэлефон, калпачок ад хлешкі, піялка з ваздушным рысам, уласна манітор, калонкі, скрыначкі розныя, паштоўка...
2) Как вы причёсываетесь?
увогуле тупняк. ну, расчоскай.
гэта нехта перакладаў з замежнай мовы, так?
3) Что на вас надето?
надзежда :))
трыкатажная кашуля, нагавіцы (раней былі для офіса), цёплыя шкарпэткі й тапкі. майткі таксама ёсьць. і навушнікі на мне.
4) Чем занимаетесь по жизни?
працую, вучуся ў асьпірантуры. нічога асаблівага.
5) Ваше самое большое достижение в жизни на данный момент?
кірую аўтамабілем :) ня знаю, дасягненьні забываюцца
6) Кого вы обняли последним?
сужыцеля :) праўда, ён крыўдзіцца, калі так яго называю
7) Ваше нынешнее хобби, увлечение?
паспаць і не прачынацца па будзільніку
8) Что вы съели последним перед заполнением этого опросника?
як ні дзіўна - цукерачку :))
9) Содержание последней полученной смс-ки.
"я тоже завтра..."
10) Какие сайты вы всегда посещаете?
gmail.com, vak.org.by, miu.by, tut.by
11) Последняя вещь, которую вы купили?
сукенка і гольф. спадзяюся, куплю яшчэ што-небудзь
12) Что вы сейчас слушаете?
Dalida - Besame mucho
13) О чём вы думаете вечером, перед тем как лечь спать?
Часьцей за ўсё не пасьпяваю падумаць, засынаю
14) Последний CD, который вы купили.
здаецца, гэта былі дзіцячыя песьні для пяльмешы
15) Что вы сейчас читаете или перечитываете?
апошняе, што чытала - М. Портэр "Канкурэнцыя"
16) Если бы вы могли играть на любом музыкальном инструменте, что бы вы выбрали?
і так умею. і магу :) на піяніна
17) Как ваше общее самочувствие
стома
18) Что бы вы сейчас хотели кому-нибудь сказать?
кіраўніку: што я памятаю пра канферэнцыі, і памятаю, што ён пра іх памятае. і што ня трэба пра іх нагадваць у выходныя :))
19) Скажите что-нибудь про осалившего вас.
яна з Ракава :)
20) Осальте следующую пятёрку.
адпачывайце, сябры :))

учора наведала цікавую краму. знаходзіцца побач з універсамам "Байкальскі". Нейкі гандлёвы цэнтр.
крама нагадала мне ўнівермагі ў раёных гарадах - такі ж сэрвіс, такія ж пышачкі-прадавачкі, такая ж ненавязчываць асартыменту.
зайшла ў аддзел трыкатажу. і, ведаеце, ці то там мала наведнікаў майго памеру, ці то там увогуле мала наведнікаў - выбар быў досыць нічога, лепш, чым у якой "Беларусі".
"парадавала" прымерачная. па-першае, тым, што яна адна. па-другое, яна гэтаксама ненавязчыва прыкрывалася шторкай, але паўз яе можна бачыць люстэрка ў прымерачнай, і, адпаведна, таго, хто прымервае.
я набрала сабе кучу рознага шмацьця. жанчыны станавіліся за мной у чаргу зь вельмі злымі позіркамі.
працэс прымеркі, насуперак майму жаданьню нікога не затрымліваць, атрымаўся працяглы. бо мала таго, што апранаху трэба зьняць зь вешалкі, расшпіліць маланкі - паяскі, дык яшчэ зараз накручваюць тасёмачкі на кручкі ў вешалцы. в обшчэм, намучылася.
але выбрала сабе 2 рэчы.
выходжу з прымерачнай з ахапкай шмацьця і вешалак. пачынаю гэта ўсё разьвешваць. тым часам прадавачка і адна з жанчынаў з чаргі цікавяцца, што ж я выбрала. падрабязна так цікавяцца. ну я растлумачыла, паказала :))
але да чаго я гэта ўсё пішу.
паказваю ім спадніцу і кажу, што яе я ўвогуле не змагла нацягнуць - ні праз ніз, ні праз верх.
на што прадавачка глядзіць на памер спадніцы, потым на мяне і кажа: дык што ж вы 42 памер узялі, вам жа большы трэба!
такое я чула ўпершыню, лічу гэта кампліментам :)

паглядзелі масакру.
уражаньне такое: хто чый брат, хто ў коме і хто каму здраджвае?
задумка была, відаць, харошая. але атрымалася зануднаватая нязьвязная кінастужка.
зайшлі ў краму кветак.
аказваецца, прывітыя лімоны і мандарыны каштуюць 200-300 тысяч. я ў роспачы.
але прадавачка параіла зьвярнуцца ў батанічны сад.
хто-небудзь у курсе, куды там зьвяртацца і што там увогуле за сістэма?
заўтра будзе ўборка крутым пыласосам, які пазычу ў брата.
калготкі на зіму каштуюць 40 тыс. хутка зноў буду зьбіраць грошы :))